Свята брацкіх народаў

( 0 Голоса (ов) ) 

Напачатку красавіка народы двух брацкіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – адзначаюць Дзень яднання. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным і культурным, але і на юрыдычным узроўні. Пачатак інтэграцыі быў пакладзены ў 1996 годзе. Менавіта тады прэзідэнты абедзвюх краін  Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Роўна праз год быў падпісаны Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы штуршок працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі.

Сённяшнія падзеі падкрэсліваюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Пацвярджэннем  гэтага з’яўляюцца  шматлікія міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы.

Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў сценах навучальнай установы адбылася інфармацыйная гадзіна, прысвечаная гэтаму святу.

На слайдах  у суправаджэнні музычнай кампазіцыі Руслана Аляхно “Дзве сястры” адзін за адным змяняліся фотаздымкі беларускіх і расійскіх краявідаў, знакамітых месцаў, гістарычных помнікаў, выбітных людзей двух брацкіх народаў… Навучэнцам было прапанавана выданне “Союз. Беларусь – Россия”, якое пазнаёміла іх з сумеснымі праектамі нашых дзяржаў.

На інфармацыйную гадзіну завітала Ірына  Бразоўская – член прэзідыума праўлення Ашмянскай раённай арганізацыі “Беларускае аб’яднанне “Веды”. Ірына Мар’янаўна расказала аб гісторыі свята, аб сумесных дзяржаўных праектах і іх рэалізацыі. Яна спыніла сваю ўвагу не на палітычных аспектах супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а на культурным і духоўным развіцці. Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны спецыяліст прапанавала навучэнцам пазнаёміцца з інфармацыяй на сайце саюзнай дзяржавы, дзе яна пададзена ў поўным аб’ёме.

  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05

Cчётчик посещения 

Яндекс.Метрика