Моладзь дваццаць першага века – наша надзея, у будучы шлях!

( 1 Голос ) 

10 снежня у каледжы адбылася ўрачыстая канцэртная праграма па падвядзенню вынікаў Года моладзі  «Ініцыятыва маладых – будучыня Беларусі».

На гэтым мерапрыемстве былі падведзены вынікі пленнай працы калектыва каледжа, адзначаны поспехі і перамогі ў вучэбна-даследчых канферэнцыях, алімпіядах, творчых конкурсах мастацкай самадзейнасці, спартыўных мерапряемствах.

У зале прысутнічала першы сакратар Ашмянскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Шыдлоўская Вольга Леанідаўна, якая адзначыла поспехі навучэнцаў і ўручыла дыпломы і памятныя падарункі за актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах.

Фота матэрыялы праведзеных за год мерапрыемстваў прадстаўлены ТУТ у выглядзе відэа-фільма падрыхтаванага намеснікам дырэктара па выхаваўчаў рабоце (Ігнатовіч М.К.) і культарганізатарам (Астрамовіч Я.З.).

Маладосць - гэта час самарэалізацыі, станаўлення, жадання даведацца, навошта і як ты жывеш.

Імкнiцеся скарыць свой Эверэст. Таму што чалавек толькі тады шчаслівы, калі жыве ў згодзе з сабой.Знайдзіце сваё месца ў жыцці і не чакайце, пакуль яно вызваліцца, а ўпэўнена яго займайце. Бо вы, моладзь, гэтага вартыя!

  • DSCN7655
  • DSCN7662
  • DSCN7664
  • DSCN7665
  • DSCN7666
  • DSCN7672
  • DSCN7678
  • DSCN7699
  • DSCN7701
  • DSCN7707
  • DSCN7708
  • DSCN7709
  • DSCN7714
  • DSCN7719

 

Cчётчик посещения 

Яндекс.Метрика